21 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” удзельнікамі, якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі гасцей у захапляльнае віртуальнае падарожжа па самых незвычайных і цікавых музеях Беларусі. Якія музеі наведалі ўдзельнікі:

  • Аптэку – музей у Гродне;
  • Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы;
  • Музей карэт у Мінску і інш.

Каб замацаваць атрыманыя веды, бібліятэкары падрыхтавалі для гасцей цікавыя выпрабаванні: віктарыну “Музеі Беларусі”, дзе ўдзельнікі паспяхова адказалі на пытанні пра пройдзены маршрут; рухомую гульню “Самы меткі”; конкурс “Знайдзі адрознінне”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі адкрылі для сябе новыя старонкі беларускай спадчыны, пашырылі веды аб культуры краіны. Віртуальны турызм пакінуў шмат яркіх уражанняў.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.