20 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылося сапраўднае свята казкі і тэатра. У госці завіталі самыя шчырыя і дапытлівыя гледачы — вучні 1 “Б” класса ДУА “Сярэдняя школа №3 імя І.Ю. Філідовіча”. Лялечны тэатр “ЧытайКА” падрыхтаваў пастаноўку лялечнага спектакля “Сказка про зайца с чудесными ушами”. Мерапрыемства пачалося яшчэ да таго, як над тэатральнай шырмай з’явіліся першыя лялькі. Перад пачаткам паказу юных гледачоў чакала сапраўдная прыгода-размінка, якая дапамагла ім наладзіцца на казкавую хвалю… Дзеці ўдзельнічалі ў вясёлым інтэрактыўным уступе: разгадвалі загадкі з падвохам, адказвалі на цікавыя пытанні аб жыцці зайцаў і даведаліся шмат цікавых фактаў. Такое незвычайнае знаёмства дапамагло маленькім гледачам цалкам пагрузіцца ў атмасферу чараўніцтва. Лялечны спектакль выклікаў у першакласнікаў шмат яркіх эмоцый і шчырых усмешак — дзеці з захапленнем сачылі за прыгодамі пушыстага героя. Сапраўдным сюрпрызам стаў напрыканцы спектакля відэазварот ад галоўнага героя. Зайчык з экрана па-сяброўску звярнуўся да дзяцей і падзяліўся сваім галоўным сакрэтам: каб мець “цудадзейныя вушы” і быць разумным, трэба любіць кнігі і часцей наведваць бібліятэку. Гісторыя завяршылася святочнай фотасесіяй. Дзеці змаглі бліжэй пазнаёміцца з тэатральнымі лялькамі, патрымаць іх у руках і зрабіць на памяць яркія сумесныя фотаздымкі на фоне дэкарацый і выставы з кнігамі казак. Мы дзякуем вучням 1 «Б» класса і іх класнаму кіраўніку за актыўнасць, гучны смех і шчырыя апладысменты!

Дзверы нашай бібліятэкі заўсёды адчынены для новых сустрэч з казкай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.