Сваё — значыць лепшае: адкрываем беларускае разам!
Вітаем вас на старонцы раённага праекта!
Мы верым, што сапраўдная любоў да Радзімы пачынаецца з ведаў: пра родную кнігу, пра таленавітых людзей і пра поспехі айчынных прадпрыемстваў. Наш праект — гэта жывы пуцявод па ўсім, чым ганарыцца Беларусь сёння. Запрашаем вас у падарожжа па нашых рубрыках:
«Гаворыць кніга» — глядзіце нашы відэаагляды і адкрывайце для сябе захапляльны свет сучаснай беларускай літаратуры.
Адчуйце подых роднага слова ў кожным радку!
“Чытаем з асалодай” мы знаёмім вас з адной знакавай кнігай айчыннага аўтара. Вас чакае кароткі і захапляльны агляд сюжэта і самая трапная цытата, якая дапаможа адчуць душу твора.
Адкрывайце для сябе лепшае роднае слова кожны тыдзень!
Пачынаем рубрыку “Чытаем з асалодай”.
Першы выбар – кніга Пятруся Броўкі “Пахне чабор”.
Зборнік уключае выбраныя творы народнага паэта Беларусі, сярод якіх знакамітыя вершы: “Надзея — Надзейка”, “Калі ласка!”, “Пахне чабор”,“Александрына”, “Чаму я гэтак вас люблю” і іншыя.
Гэта кніга – цудоўная магчымасць яшчэ раз дакрануцца да класікі беларускай літаратуры і адчуць, як паэзія можа пахнуць чаборам, роднай зямлёй і душэўнай цеплынёй.
«Калі ласка, —
Нашай мовы шчодры дар.
Калі ласка, —
Светлых дум і спраў уладар».
Дзе шукаць? На нашых паліцах!
Запрашаем вас у Дзятлаўскую раённую бібліятэку, кааб атрымаць сапраўдную асалоду ад чытання!
Філіял “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” вашай увазе прапануе кнігу “Женщины Беларуси”, сапраўдная энцыклапедыя жаночых лёсаў. Гэта не проста навукова-папулярнае выданне, а сапраўдная ода нашым суайчынніцам.
Чаму гэтая кніга павінна быць у вашым спісе для чытання?
Гісторыя пра засобы: Выданне ахоплівае шлях ад старажытных асветніц да сучасных Герояў Беларусі. Кожная старонка — гэта доказ таго, што сіла нашай краіны ў таленце і працавітасці яе жанчын.
Шмат граннасць вобразаў: На старонках суседнічаюць дзеячы навукі, культуры, і тыя, хто што дзённай мацярынскай працай будуе нашу будучыню.
Актуальнасць: Асабліва сімвалічна знаёміцца з такімі выданнямі зараз, калі ў Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага ролі жанчыны ў грамадстве (нагадаем, што 2026 год абвешчаны ў нашай краіне Годам беларускай жанчыны). Гэтая кніга дазваляе адчуць гонар за свой род і сваю зямлю. Яна натхняе на стварэнне і дапамагае ўбачыць у звычайных буднях сапраўдны гераізм.
Запрашаем завітаць да нас!
Кніга чакае вас на паліцах Наваельнянскай бібліятэкі. Прыходзьце, каб адкрыць для сябе новыя імёны і натхніцца лёсамі, якія змяняюць свет вакол нас.
#чытаем разам #Наваельня #бібліятэка #беларуская кніга #жанчыны Беларусі
Філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульна даступнай інфармацыі” прапануе вашай увазе кнігу класіка айчыннай літаратуры Максіма Багдановіча “Цвяток радзімы васілька”.
“Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай
Блеклы, высахшы лісток,
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця”, – так пісаў паэт у далёкім 1912 годзе.
Гэтая кніга змяшчае творы са зборніка “Вянок” (выданы ў 1914 годзе першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі), а таксама вершы розных гадоў. Творчасць паэта ўяўляе сабой яркі прыклад беларускай філасофскай, пейзажнай, грамадзянскай і любоўнай лірыкі.
Запрашаем завітаць да нас!
Кніга чакае вас на паліцах Казлоўшчынскай бібліятэкі. Прыходзьце, каб наталіцца шчырым словам і адчуць сапраўдны водар роднай паэзіі.
#бібліятэка #Казлоўшчына #Максім Багдановіч #чытаем беларускае #Вянок #беларуская літаратура #вершы #роднае слова #пятніца
Кожная пятніца — гэта наш #Дзень роднага свайго і працягваем рубрыку “Чытаем з асалодай”.
2026 год – юбілейны год Івана Шамякіна. Самы час перачытаць яго шэдэўры, або адкрыць іх упершыню. Бо класіка не старэе – яна чакае свайго чытача.
Філіял “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр зносін і інфармацыі” прапануе вашай увазе раман “Сэрца на далоні”. Гэта не проста гісторыя кахання і смерці. Гэта дэтэктыў, дзе праўда хаваецца пад пластамі хлусні, а лёс цэлага горада залежыць ад мужнасці аднаго чалавека. Тут ёсць усё: несправядліва асуджаны герой, малады журналіст, які кідае выклік сістэме, і сэрца, якое трэба вылечыць не толькі скальпелем, але і праўдай.
Ёсць жаданне, каб давецца, ці можна перамагчы мінулае? Ці варта адкрываць сваё сэрца, калі вакол хлусня? Тады гэта кніга для вас.
Працягваем чытаць сваё кожную пятніцу!
Дарагія рабяты і паважаныя бацькі!
Філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” падрыхтаваў для вас сапраўдны сюрпрыз. На нашых паліцах пасялілася новая кніга вядомай дзіцячай пісьменніцы Лёлі Багдановіч “Зорныя арэлі”— зборнік, які сагравае сэрца.
Чаму гэтую кнігу варта прачытаць кожнаму?
Скарбніца мудрасці: Гэта не проста гісторыі, а каштоўныя ўрокі шчырасці, працавітасці і ветлівасці. Казкі навучаць дзяцей бачыць прыгажосць у простых рэчах і смела ісці насустрач сваім марам.
Любоў да роднага: Творы выхоўваюць самае галоўнае — павагу да старэйшых, любоў да прыроды і нашага цудоўнага краю.
Роднае слова: Асаблівую асалоду падораць беларускія прыказкі і прымаўкі, якія майстэрскі ўплецены ў сюжэт і робяць мову кнігі жывой і смачнай.
Гэты зборнік — выдатная нагода сабрацца ўсёй сям’ёй, пачытаць услых і абмеркаваць, як важна тварыць дабро і дарыць радасць тым, хто побач.
Кніга ўжо чакае вас! Завітайце ў Казлоўшчынскую бібліятэку, каб першымі акунуцца ў чароўны свет казак Лёлі Багдановіч.
Чытайце з асалодай, адкрывайце свет разам з намі!
“Бібліякрос” па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё — значыць лепшае”.
Мы выходзім за межы бібліятэчных сцен, каб зрабіць сацыяльна значную літаратуру бліжэй да кожнага! “Бібліякрос” — гэта марафон мабільных інфарматыўных выстаў-аглядаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна. Мы прэзентуем кнігі, якія фарміруюць наш светапогляд і гонар за краіну.
Сачыце за нашымі выездамі, знаёмцеся з навінкамі айчыннага кнігавыдання і пераканайцеся: беларускае — гэта стыльна, якасна і надзейна.














