Роднае – гэта тое, што жыве ў нашых успамінах, гучыць у матчынай калыханцы і адгукаецца ў кожным слове. Падтрымліваючы цудоўную рэспубліканскую акцыю “Кожная пятніца – роднае, сваё” аддзел абслугоўвання і інфармацыі  прадстаўляе маленькім чытачам зборнік вершаў Ніны Галіноўскай “Твая праўда, Невідзімка”. Гэтае выданне змяшчае вясёлыя і пазнавальныя вершы, якія запрашаюць ў захапляльнае падарожжа, напоўненае дабрынёй і любоўю да беларускай мовы.

“…Тут стадыён раптоўна знік.

  • Я Неведзімка – чараўнік,

Пачуў я голас сіплаваты”.

Чытанне кніг Ніны Галіноўскай – гэта выдатная нагода правесці час утульна і з карысцю, пагартаць яркія старонкі.

Запрашаем нашых маленькіх чытачоў і іх бацькоў завітаць у нашу бібліятэку!

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.