10 чэрвеня Дзятлаўская раённая бібліятэка зноў ператварылася ў цэнтр весялосці, бо ў гэты дзень інтэрактыўная пляцоўка “БібліяАрбат” сабрала самых актыўных, энергічных і спрытных хлопчыкаў і дзяўчынак – выхаванцаў спартыўна–аздараўленчага лагера “Алімпіец”, які працуе на базе ўстановы “Дзятлаўская дзіцяча–юнацкая спартыўная школа”. Для будучых чэмпіёнаў прайшла супер дынамічная гульнёвая праграма “Солнечный движ”. Алімпійскі напал: азартныя эстафеты і камандныя гульні паказалі, што нашы госці – сапраўдная каманда, гатовая да любых рэкордаў! Удзельнікі разгадвалі самыя хітрыя літаратурныя рэбусы і загадкі ад нашых бібліятэкараў. Усмешкі, дзіцячы смех і тонны пазітыву – вось галоўны вынік нашага “двіжу”. Бібліятэка пад аткрытым небам даказала: чытаць і адпачываць разам – гэта супер стыльна!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.