Ахова прыроды – адна з найбольш вострых праблем сучаснасці. Экалагічныя пытанні закранаюць кожнага чалавека на зямлі, таму нам неабходна беражліва ставіцца да навакольнага свету і актыўна развіваць экалагічную культуру і адказнасць.У рамках гэтай важнай задачы, 28 мая філіял “Казлоўшчынская ГПБц”арганізаваў інтэлектуальны турнір “Сохраним мир природы прекрасной” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. Тры каманды спаборнічалі ў дзевяці займальных конкурсах, такіх як бліц-турнір, “Крылатая фраза”, “Экалагічная абракадабра”, “Інтэлектуальны алфавіт”, “Экалагічны буксір”, “Даведайся галасы птушак” і іншыя. Мерапрыемства стала сапраўднай праверкай ведаў удзельнікаў у галіне экалогіі, і яны выдатна справіліся з пастаўленымі задачамі, прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і зацікаўленасці ў беражлівых адносінах да прыроды.





