1 кастрычніка, у Дзень дабрыні і павагі, у межах сацыяльнага праекта “КнігаЗКлопатам” мясцовыя жыхары залатога ўзросту аграгарадка Хвінявічы прымалі шчырыя віншаванні ад філіяла “Хвінявіцкая інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”. Для старэйшага пакалення гучалі словы глыбокай удзячнасці за іх шматгадовую працу, мудрасць і захаванне вясковых традыцый. Гэтае свята падарыла пажылым людзям самае важнае — увагу, клопат і адчуванне таго, што іх багаты жыццёвы вопыт шчыра шануецца на роднай зямлі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.