Гвалт — гэта самае страшнае, што можа здарыцца ў жыцці. Асабліва балюча, калі пакутуюць дзеці. Кожнае дзіця, якое толькі пачынае свой шлях, мае права на шчаслівае і спакойнае дзяцінства без страху.
Менавіта гэтай вострай і важнай тэме была прысвечана актуальная гутарка «Тэрыторыя даверу», якая прайшла ў філіяле «Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб». Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся:
- што такое гвалт і якім розным ён можа быць;
- як распазнаць небяспеку і абараніць свае межы;
- куды і да каго звяртацца па дапамогу, калі здарылася бяда.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікаў прыцягнула тэматычная паліца «Свет без гвалту», дзе была прадстаўлена літаратура па прававой а свеце і псіхалогіі. На прыканцы мерапрыемства прайшла кранальная акцыя: дзецям павязалі на рукі сінія стужкі красавіка. Гэты сімвал нагадвае ўсім нам пра неабходнасць барацьбы з гвалтам над дзецьмі і заклікае дарослых быць больш чулымі і адказнымі.
Няхай дзяцінства кожнага дзіцяці будзе тэрыторыяй бяспекі і даверу!







