30 верасня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок “У госці да кніжнай феі”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з работай бібліятэкі і даведаліся, што кнігі жывуць у сваіх доміках-стэлажах. Кожная з іх мае сваё месца, каб чытач мог хутка знайсці патрэбную. Разам з бібліятэкарам удзельнікі вучыліся арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы, шукалі кнігі, разглядалі паліцы. Асабліва цікава было тое, што разам з бібліятэкарам дзеці паспрабавалі палячыць кніжкі: падклеілі старонкі, акуратна рамантавалі вокладкі і вучыліся беражліва ставіцца да кожнай кнігі.
Мерапрыемства дапамагло выклікаць цікавасць да чытання, пашырыць веды пра бібліятэку. Такі ўрок стаў добрым першым крокам да сяброўства з кнігай і бібліятэкай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.