Цікавыя імёны беларускай літаратуры” пад такой назвай прайшла  інфармацыйная выстава – агляд па папулярызацыі сацыяльна – значнай літаратуры ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”. Бібліятэкар наведала ДзУА “Дварэцкі яслі – сад”, дзе пазнаёміла маленькіх наведвальнікаў з літаратурай беларускіх аўтараў. Гэта кнігі – В. Гардзея “Як мядзведзікі тату згубілі”, Э. Вашкевіча “Пра Міцю і Гаўрушу”, Шаўцова А. “Пра жыццё і прыгоды сланяняці, або як сланы з людзьмі пасябравалі”, М. Маляўкі “Каштаны ў шакаладзе” і шмат іншых кніг цікавых і павучальных. Дзеці пазнаёміліся таксама з кнігамі, у якіх расказваецца аб нашай краіне – Беларусі, аб дзяржаўных сімвалах, аб прыродзе. У заканчэнні агляда бібліятэкар падарыла дзецям кнігу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.