26 красавіка – дзень, калі свет аддае даніну памяці адной з найстрашнейшых катастроф XX стагоддзя. Сорак гадоў таму выбух на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС прывёў да найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва ядзернай трагедыі. У мэтах асветніцтва і захавання памяці аб гэтай падзеі ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў Дзень інфармацыі “Чарнобыль: боль і памяць”, які ўключаў наступныя мерапрыемствы:

Выстава-агляд “Чернобыль: горькая память і вечная боль”. Экспазіцыя накіравана на тое, кааб дапамагчы наведвальнікам зразумець маштаб трагедыі, успомніць пра гераізм і самаахвяраванне людзей, а таксама пазнаёміцца з літаратурнымі крыніцамі, якія раскрываюць глыбіню страты і сілу духу ратавальнікаў.
Урок-рэквіем “Зарево над Припятью”. Сустрэча аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” была прысвечана інфармаванню пра прычыны катастрофы, яе разбуральныя наступствы і актуальны стан зоны адчужэння. Асаблівая ўвага была нададзена подзвігу пажарных, якія першымі сутыкнуліся з атамнай небяспекай і сваёй адвагай прадухілілі яшчэ большыя страты. Прэзентацыя візуальна падтрымала апавяданне.

Інфармацыйны дайджэст “Чернобыль жив и навсегда опасен”. Гэта выданне, падрыхтаванае спецыяльна да памятнай даты, змяшчае хроніку аварыі, інфармацыю пра бягучую сітуацыю ў зоне адчужэння. Дайджэст таксама прапануе агляд літаратуры і матэрыялаў па тэме, а таксама звесткі пра абраз “Чарнобыльскі Спас” і спіс мастацкіх твораў, прысвечаных трагедыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.