26 красавіка 1986 года — дата, якая назаўжды змяніла лёс Беларусі. Да Дня памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фііліяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гутарка “Боль нашей памяти – Чернобыль”, напоўненая болем і павагай да подзвігу ліквідатараў.
Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі храналогію катастрофы, якая стала сімвалам мужнасці і трагедыі. Чарнобыль — гэта не толькі экалагічная бяда, але і глыбокая рана ў сэрцы народа: ад пустых хат палескіх вёсак да ахвярнасці тых, хто ратаваў свет ад “нябачнага ворага”.
Галоўная выснова сустрэчы: памяць аб Чарнобылі не мае тэрміну даўнасці. Мы павінны ведаць гэтую праўду, каб шанаваць кожнае імгненне жыцця на мірнай і чыстай зямлі.




