Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў філіяле Дварэцкая сельская бібліятэкапрайшла гадзіна трывожнай інфармацыі Чорнае крыло Чарнобыля”. Для нашай краіны красавіцкая аварыя 1986 года стала не проста тэхнагеннай катастрофай, а суровым выпрабаваннем на жыцця здольнасць і нацыянальную трываласць.
Маштабы трагедыі ўразілі ўдзельнікаў сустрэчы: жахлівае крыло Чарнобыля зачапіла лёсы двух мільёнаў беларусаў, а радыяцыйнае забруджванне закранула тры з паловай тысячы населеных пунктаў. Асаблівыя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас 115 тысяч беларусаў — ліквідатараў аварыі, якія ахвяравалі здароўем дзеля бяспекі будучых пакаленняў.
Сёння пераадоленне наступстваў катастрофы застаецца адным з найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. На мерапрыемстве было адзначана, што цяпер робіцца ўсё магчымае, каб след Чарнобыля застаўся толькі ў гістарычных хроніках і нашай светлай памяці аб героях-ліквідатарах.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.