У рамках Дня інфармацыі “40 гадоў праз: погляд у будучыню” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, прысвечанага Чарнобыльскай катастрофе, аддзелам маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду быў арганізаваны глыбокі і кранальны вечар-рэквіем пад назвай “Чернобыль: горькая память и вечная боль”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава ім. І.Ю. Філідовіча”. Для іх яно стала не проста ўрокам гісторыі, а сапраўдным пагружэннем у трагічныя падзеі, якія змянілі жыццё мільёнаў людзей.
На працягу ўсяго вечара на экране змяняліся жахлівыя кадры: відэахроніка катастрофы, здымкі з месца аварыі, праца бясстрашных ліквідатараў, балючая эвакуацыя тысячаў людзей, а напаследак — спустошаныя гарады і знявечаная прырода пад цяжарам радыёактыўнага забруджвання.
Падчас сустрэчы была прадстаўлена выстава-экспедыцыя “Чарнобыль: праз прызму часу”. На ёй былі прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі, кнігі і матэрыялы, што дазволілі пабачыць падзеі Чарнобыля з самых розных, часта нечаканых ракурсаў.
Вечар-рэквіемстаў сапраўдным важным урокам. Памяць пра Чарнобыль павінна жыць у нашых сэрцах. Няхай яна стане не толькі данінай мінулага, але і надзейным залогам будучыні. Мы шчыра спадзяёмся, што такія мерапрыемствы дапамогуць маладому пакаленню зрабіць правільныя высновы, каб ніколі больш не дапусціць падобных жахлівых трагедый.





