30 ліпеня на інтэрактыўную пляцоўку БібіліяАрбат завіталі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №2 г.Дзятлава”. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі для маленькіх гасцей цікавае зоа-знаёмства “Этот жужжащий, летающий, ползающий мир” па творчасці вядомага пісьменніка – натураліста Віталя Біянкі. Падчас мерапрыемства дзеці акунуліся ў чароўны свет прыроды праз вясёлыя інтэрактыўныя гульні:

  • “Хто, дзе жыве?” – дзеці дапамагалі казачным звярам і птушкам знайсці хаткі ў якіх яны жывуць.
  • “Запаслівая вавёрка” – хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі шышкі, грыбы, арэхі, каб дапамагчы вавёрцы зрабіць запасы на зіму.
  • “Чые гэта сляды ” – ігравы квэст, дзе па малюнках разгадвалі таямнічыя лясныя сляды звяроў.

Напрыканцы мерапрыемства маленькія ўдзелінікі з цікавасцю пагарталі яскравыя кніжкі Віталя Біянкі. Сустрэча атрымалася вельмі пазнавальнай, падарыла дзецям шмат станоўчых эмоцый і натхніла іх на беражлівыя адносіны да прыроды.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.