22 сакавіка – Дзень Хатынскай трагедыі, той, якая на стагоддзі захоўваецца ў народнай памяці. 19 сакавіка ў ДУА “Казлоўшчынская СШ” прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя трагедыі ў вёсцы Хатынь з мэтай фарміравання ведаў аб генацыдзе беларускага народа, выхавання паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага і пачуццю падзякі за мірнае неба.
Для вучняў 9-11 класаў сумесна з Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкай быў праведзены ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні”. Навучэнцы ўспомнілі тыя страшныя дні 22 сакавіка 1943 года, калі фашысты спалілі вёску. Хілімончык Л. І. загадчык бібліятэкі пазнаёміла навучэнцаў з выставай кніг “Хатынь – боль і памяць беларускай зямлі”, у якіх можна прачытаць пра ўсе тыя трагічныя падзеі. Гаворка вялася пра “Хатынскую аповесць” А.Адамовіча; “Я з вогненнай вёскі” А.Адамовіча, У.Калесніка, Я.Брыля; “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”; “Ніколі не забудзем”; “Дзеці вайны. Іх дзяцінства закончылася летам 1941года”.
Навучэнцы прыйшлі да высновы, што важна памятаць пра тую дату, каб падобнае ніколі не паўтарылася.




