18 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылася чарговая сустрэча з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Бібліятэкары правялі час паэзіі пад назвай «Поэзии мир необъятный». У пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў віталі вершаванымі радкамі, ствараючы атмасферу натхнення. Было адзначана, што паэзія – гэта не проста словы, а музыка душы, якая здольная суцяшаць, радаваць і прымушаць задумацца. Прысутныя паглыбіліся ў свет лірыкі, праз вершы знакамітых майстроў слова беларускай і рускай літаратуры: Максіма Багдановіча, Яўгеніі Янішчыц, Аляксандра Пушкіна, Сяргея Ясеніна і іншых. Была арганізавана кніжная выстава “Паэтычны вернісаж”. Гадзіна паэзіі прайшла ў вельмі цёплай і душэўнай абстаноўцы. Удзельнікі атрымалі добры настрой, адчуўшы магічную сілу паэтычнага слова.






