Падчас летніх канікул бібліятэка становіцца для дзяцей не проста месцам, дзе жывуць кнігі, а сапраўднай прасторай для захапляльных падарожжаў і інтэлектуальных адкрыццяў. Менавіта ў такое незабыўнае падарожжа адправіліся юныя чытачы філіяла «Раклевіцкая інтэграваная сельская бібліятэка-клуб», для якіх спачатку была арганізавана яркая бібліягульня «Востраў таямніц і загадак». Каб дабрацца да скарбаў кніжнага вострава, удзельнікам прыйшлося праявіць кемлівасць і камандны дух. Інтэрактыўная гульня падарыла дзецям мора станоўчых эмоцый, выдатны настрой і зарад бадзёрасці. Гэтая сустрэча паказала, што чытанне і бібліятэка — выдатная, вясёлая альтэрнатыва камп’ютарным гульням, а кожная раскрытая кніга гатова ператварыцца ў сапраўдны востраў цудаў і прыгод.
Затым прыгоды працягнуліся ўжо ў гістарычным кірунку. У  рамках крэатыўна-пашуковага праекта «Хата продкаў у люстэрку часу» рабяты здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінуўшчыну, наведаўшы ўтульны і багаты краязнаўчы куток філіяла. Для сучасных дзяцей, якія прывыклі да лічбавых тэхналогій, гэтая сустрэча стала сапраўдным адкрыццём свету нашых продкаў.
Вялікім плюсам экскурсіі стала тое, што рабяты змаглі не проста паглядзець на экспанаты, але і літаральна дакрануцца да кожнай рэчы, патрымаць у руках прылады працы, адчуваючы іх фактуру і вагу. Бібліятэкар падрабязна і вельмі займальна распавяла дзецям гісторыю кожнага прадмета, патлумачыла, колькі цяжкай і карпатлівай фізічнай працы патрабавала кожная рэч у мінулым.
Сустрэча ў краязнаўчым кутку падарыла дзецям шмат яркіх уражанняў, абудзіла ў іх сэрцах сапраўдны гонар за таленавітых продкаў і паказала, што «Хата продкаў у люстэрку часу» — гэта жывая, цікавая і вельмі важная гісторыя, якую мы павінны берагчы і перадаваць наступным пакаленням.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.