7 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў урок бяспекі “БезОпасные каникулы”. Мэтай мерапрыемства было нагадаць юным чытачам аб правілах паводзін дома, на вуліцы і каля вады, каб лета прайшло не толькі весела, але і бяспечна.
У ходзе сустрэчы дзеці слухалі карысныя парады і сталі актыўнымі ўдзельнікамі творчага задання. Яны паспрабавалі сябе ў ролі дызайнераў і намалявалі ўласныя знакі бяспекі.
Асаблівую ўвагу надалі тэлефонным нумарам экстраных службаў. У ігравой форме, падчас хуткай віктарыны, успомнілі нумары 101, 102, 103 і 112. Бібліятэкар падкрэсліла важны момант: гэтыя нумары прызначаны толькі для рэальных надзвычайных сітуацый, і зваць іх “па жарту” строга забаронена.
Урок прайшоў з карысцю: дзеці набылі з яго не толькі тэарэтычныя веды, але і навучыліся галоўнаму – адказнасці за сябе і навакольных.





