4 жніўня да ўшанавання памяці Алеся Адамовіча філіял “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” арганізаваў агляд-знаёмства ваенных кніг “Вайна вачыма Адамовіча”, з мэтай папулярызацыі творчай спадчыны пісьменніка. У ходзе сустрэчы праведзены агляд ключавых твораў Алеся Адамовіча: дылогіі “Партызаны”, “Хатынскай аповесці” і дакументальнай кнігі “Я з вогненнай вёскі…”. Бібліятэкар акцэнтавала ўвагу на асаблівасцях творчага метаду пісьменніка, які спалучаў дакументалізм з псіхалагізмам, і на тым, як пісьменнік паказваў вайну праз успрыманне звычайнага чалавека. Асаблівая ўвага была ўдзелена маральным праблемам, якія ўзнімаюцца ў творах, і значнасці гістарычнай памяці для сучаснага пакалення. Мерапрыемства выклікала цікавасць да беларускай ваеннай прозы і жаданне перачытаць творы пісьменніка.

