6 мая, у рамках прававога праекта “Право рядом: интерактивный ПЦПИ для всех”,  напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прайшла інфарматыўна-пазнавальная гадзіна “Герб. Сцяг. Гімн — гонар Беларусі” для вучняў пачатковай школы імя А.А.Шаўчук на базе школы. Дзеці пазнаёміліся з сімваламі Беларусі, уважліва праслухалі гімн. Разам з бібліятэкарам яны разабралі, што абазначаюць колеры на сцягу: чырвоны – сілу і мужнасць, зялёны – прыроду і дабрыню, белы – чысціню і духоўнасць. Асобна разгледзелі нацыянальны арнамент – сімвал працавітасці, хлеба і шчаслівага лёсу. Удзельнікам было цікава і пазнавальна. Мерапрыемства дапамагло маленькім грамадзянам адчуць сувязь са сваёй краінай і лепш зразумець значэнне яе сімвалаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.