Бібліятэка – гэта не проста месца, дзе жывуць кнігі, а сапраўдная краіна прыгод, сяброўства, адкрыццяў і вясёлых гульняў!
25 сакавіка, калі вясновыя канікулы былі ў самым разгары, філіял “Казлоўшчынская ГПБц” адчыніла свае дзверы для маленькіх гасцей з прышкольнага лагера “Здаравячок” ДУА “Казлоўшчынская СШ”. Мы запрасілі іх на сапраўдную “Гульнятэку ў бібліятэцы”.
У гэты дзень мы падарылі дзецям гадзіну займальных настольных гульняў, пазнаёміўшы іх з чароўным светам разнастайных настолак. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пагрузіліся ў свет лато, яркіх пазлаў, стратэгічных шашак і марскога бою, уважлівага мемо і мноства іншых гульняў, якія прыйшліся ім да спадобы. Акрамя таго, рабяты з азартам разгадвалі цікавыя крыжаванкі і сканворды, гулялі ў гульні з лэпбука, а таксама змаглі паспрабаваць свае сілы ў займальных гульнях і практыкаваннях з дзіцячых часопісаў, якія выпісвае наша бібліятэка.
Настольныя гульні – гэта не толькі выдатны спосаб стаць больш кемлівым, пашырыць свой слоўнікавы запас і навучыцца думаць лагічна, але і цудоўная нагода для жывых, шчырых зносін. Яны запальваюць іскру ў розуме і дораць мноства радасных эмоцый!  Усе ўдзельнікі нашай “Гульнятэкі” атрымалі незабыўныя ўражанні, зарадзіліся пазітывам і даведаліся шмат новага. Бо, як кажуць мудрацы: “Гульня – няхітрая штука, ды ў кожнай гульні Навука”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.