25 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбылася выстава-агляд “І ў кніг бываюць юбілеі”. Яе ўдзельнікамі сталі хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага аздараўленчага лагера “Лясная казка”, які працуе на базе школы імя А.А.Шаўчук.
Мерапрыемства было прысвечана кнігам-юбілярам – творам, якія не страцілі папулярнасці і праз дзесяцігоддзі. Юныя чытачы не толькі пазнаёміліся з выданнямі розных гадоў, але і даведаліся цікавыя факты з гісторыі стварэння любімых герояў. На выставе былі прадстаўлены: “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” А.Талстога – у гэтым годзе кнізе споўнілася 90 гадоў. Гісторыя драўлянага чалавечка, які супраць стаяў злому Карабасу-Барабасу.
“Вось такі расеяны” С.Маршака – 100-гадовы юбілей адзначае знакаміты верш пра чалавека з вуліцы Басейнай.
С.Міхалкоў – адразу дзве кнігі святкуюць 90-годдзе: верш “А што ў вас?” і паэма “Дзядзька Сцёпа”. Першы твор знаёміць з разнастайнасцю прафесій, другі – ужо некалькі пакаленняў застаецца ўзорам дабрыні, смеласці і справядлівасці.
На працягу мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, адказвалі на пытанні віктарыны і з задавальненнем разглядалі кніжныя выданні. Выстава-агляд паказала, што сапраўдныя добрыя кнігі не старэюць – яны проста адзначаюць юбілеі разам з новымі пакаленнямі чытачоў.



