20 чэрвеня ў аграгарадку Круцілавічы прайшло яркае і папулярнае брэндавае мерапрыемства “Свята Рыбака”. Удзел у мерапрыемстве прыняла філіял “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”. Для дзяцей ладзілася дзіцячая пляцоўка пад адкрытым небам “З кнігай на лаўцы”. Для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана насычаная і захапляльная праграма. На працягу ўсяго свята на пляцоўцы панавала атмасфера радасці і творчасці. Рабяты з вялікім задавальненнем:
- Удзельнічалі ў рухомых і настольных гульнях;
- Разгадвалі шматлікія займальныя крыжаванкі;
- Малявалі і размалёўвалі яркія малюнкі і нш.
Інтэрактыўная пляцоўка пад адкрытым небам яшчэ раз даказала, што бавіць час з кнігай і бібліятэкай — гэта заўсёды цікава, весела і карысна, асабліва падчас вялікіх вясковых святаў.











