Лета — гэта час не толькі для адпачынку, але і для захапляльных прыгод! 21 ліпеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася драйвовая інтэрактыўная гульня“Ключи от знаний”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы стацыянарнага выхаваўча-аздараўленчага летніка “БЛАГО. by”, што дзейнічае на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча”

Каб прайсці складаныя інтэлектуальныя лабірынты, удзельнікам прыйшлося праявіць кемлівасць, хуткасць рэакцыі і, галоўнае, камандны дух. А пачалося ўсё з знаёмай кожнаму гульні “Камень. Ножницы. Бумага” — менавіта яна дапамагла хлопчыкам і дзяўчынкам весела і без крыўдаў падзяліцца на дзве дружныя каманды: «КнигоЗНАЙКИ» і «Искатели ЗНАНИЙ». Гэты эмацыйны старт адразу задаў тон усяму мерапрыемству і згуртаваў удзельнікаў. Атрымаўшы “Маршрутныя лісты” і выбраўшы сабе капітана, пачалася камандная  гульня, якая праходзіла ў два этапы, падчас якіх каманды вандравалі па тэматычных станцыях. Інтэлектуальныя выпрабаванні былі сур’ёзнымі і сучаснымі:

  • На станцыі “Нейросеть против поэтов” удзельнікі спрабавалі адрозніць творы класікаў ад тэкстаў, створаных штучным інтэлектам.
  • У “Архиве мудрецов” патрэбна было хутка знайсці адказы на каверзныя пытанні ў дзіцячых энцыклапедыях;
  • Станцыя “Книжные тени” патрабавала ад дзяцейуключыць на поўную моц уяўленне і пазнаць прадметы-атэфакты з кніг, якія былі прадстаўлены на выставе;
  • На этапе “Правда или фейк”вучыліся крытычна мысліць і адрозніваць рэальныя факты ад інтэрнэт-вымыслаў, галасуючы картачкамі.

Дзеці з азартам шукалі падказкі, спрачаліся, прымалі камандныя рашэнні і ўпэўнена ішлі наперад. Хлопцы і дзяўчаты паспяхова знайшлі ўсе лічбы кода і дайшлі да фіналу.
Напрыканцы мерапрыемства кожная каманда атрымала Дыплом за выдатнае праходжанне інтэрактыўнай гульні “Ключи от знаний” і салодкія пачастункі. Гульня паказала, што сучасныя падлеткі ўмеюць выдатна працаваць у камандзе, любяць кнігі і гатовы да любых інтэлектуальных выклікаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.