Лета – гэта час яркіх прыгод, звонкага смеху, чароўных кніжных падарожжаў! Смяяцца, гуляць і пазнаваць свет разам з любімымі кнігамі – менавіта так праходзіць лета ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. 6 жніўня наша папулярная інтэрактыўная пляцоўка “БібліяАрбат” ператварылася ў прастору азарту, кемлівасці і дзіцячых усмешак. Нашы госці з летняга аздараўленчага лагеру “Вясёлая планета”, які працуе на базе ДУА “Дварэцкая сярэдняя школа”, сталі ўдзельнікамі часу вясёлага настрою “Книги любим мы читать и героев узнавать”. Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў захапляльны свет літаратуры, удзельнічалі ў вясёлых інтэрактыўных гульнях і конкурсах. Усмешкі, азарт і любоў да чытання – вось галоўны вынік нашай сустрэчы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.