25 чэрвеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” у рамках  праекта “Наваельня – здаровы пасёлак” прайшла гадзіна развагі ”Разбуры міф. Абарані жыццё” прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
Спачатку дзеці ўважліва азнаёміліся з матэрыяламі тэматычнай выставы “Не адбірай у сябе заўтра”, дзе праз рэальныя факты, артыкулы і цытаты ўбачылі, як хутка наркотыкі разбураюць здароўе, лёс і будучыню.Удзельнікі актыўна разважалі над пытаннем “Я не буду спрабаваць, таму што…”, шукаючы ўласныя перакананні.
Завяршальным акцэнтам стаў прагляд пазнавальнага відэароліка, які на рэальных прыкладах паказаў, як дзейнічаюць маніпулятары і распаўсюджвальнікі, каб заманіць у залежнасць. Дзеці змаглі не толькі атрымаць тэарэтычныя веды, але і сфарміраваць цвёрды навык бяспекі – бачыць пагрозу і не трапляцца на спакусы наркабізнесу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.