Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” адбылася сур’ёзная і важная размова. Гутарка–папярэджанне “Осторожно! Наркомания!” была скіравана на тое, каб яшчэ раз нагадаць моладзі і дарослым пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Падчас мерапрыемства прысутныя дэталёва разгледзелі прычыны, якія штурхаюць падлеткаў да ўжывання забароненых рэчываў, і пазнаёміліся з тым, як згубна наркотыкі ўздзейнічаюць на арганізм чалавека. Асаблівая ўвага была нададзена метадам прафілактыкі і ўменню сказаць рашучае “не” шкодным спакусам.
Дапаўненнем да мерапрыемства стала тэматычная выстава “Жизнь без наркотиков”, дзе прадстаўлены кнігі і матэрыялы, якія заклікаюць да здаровага ладу жыцця.
Мы верым, што веды — гэта лепшая абарона!


