Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 4 сакавіка, супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” правялі віншавальную акцыю ў межах раённага праекта “КнігаЗКлопатам”. Бібліятэкары наведалі пастаянных чытачак, якія па стане здароўя не могуць самастойна наведаць бібліятэку. Каб падтрымаць жанчын і падарыць ім святочны настрой, госці завіталі з асаблівымі падарункамі:
- “Кніжнае пісьмо”— віншавальныя паштоўкі-закладкі з шчырымі пажаданнямі і мудрымі цытатамі класікаў;
- Падборка новых і любімых кніг для душэўнага чытання.
Мы перакананы: увага і добрае слова здольныя сагрэць душу нават у складаныя часы. Любоў да кнігі не мае межаў і застаецца з чалавекам назаўсёды. Няхай гэтая вясна будзе для кожнай з вас самай светлай і цёплай!



