13 лютага, напярэдадні 37-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурна-патрыятычная вечарына “Памяць мацней за час”. Гэта важнае мерапрыемства сабрала разам усіх, хто шануе гісторыю і памятае пра подзвігі сваіх суайчыннікаў. Атмасфера была напоўнена глыбокай павагай і хваляваннем, калі вядучыя распавядалі пра прычыны і ход Афганскай вайны, пра мужнасць і гераізм савецкіх салдат, якія выконвалі свой воінскі абавязак далёка ад Радзімы. Успомнілі аб воінах-інтэрнацыяналістах Дзятлаўскага раёна. Асабліва глыбокі след у сэрцах прысутных пакінуў час, прысвечаны памяці нашых землякоў, якія не вярнуліся з Афганістана. Удзельнікі вечарыны з хваляваннем слухалі гісторыі пра кароткае, але яркае жыццё загінуўшых воінаў нашага раёна Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка. Перачытваліся адметныя моманты з іх лістоў са службы – шчырых, поўных наіўнай веры ў справядлівасць і надзеі на хутчэйшае вяртанне дадому. Гэтыя лісты, хоць і былі напісаны шмат гадоў таму, працягваюць жыць, нагадваючы нам пра іх трагічныя лёсы. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні Афганскай вайны. Гэтыя мастацкія нумары дазволілі гледачам глыбей акунуцца ў атмасферу падзей і адчуць усю складанасць і драматызм таго перыяду. Кранальны момант мерапрыемства — ушанаванне памяці загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Гэтая хвіліна, напоўненая глыбокай пашанай і смуткам, стала магутным сімвалам нашай агульнай памяці і нязгаснага жалю па тых, хто аддаў сваё жыццё за мір. Цішыня, якая агарнула залу, казала больш за любыя словы пра гераізм і ахвярнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемства стала не толькі данінай павагі тым, хто прайшоў праз Афганістан, але і нагадваннем для ўсіх нас пра неабходнасць захоўваць мір, шанаваць сваю гісторыю і помніць пра тых, хто абараняў нашу Радзіму. Такія мерапрыемствы ў бібліятэцы – гэта каштоўны ўклад у патрыятычнае выхаванне і важная частка захавання нацыянальнай памяці. Кожная вайна — гэта трагедыя для народа ўцэлым. Наша мерапрыемства застанецца ў нашых сэрцах напамінам аб тым, што пакуль жыве чалавечая памяць, жыве і сам чалавек.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.