19 чэрвеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” у рамках  праекта “Наваельня – здаровы пасёлак” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Мудрасць+» прайшла размова абмеркаванне ”Папросім здароўя ў прыроды”.
Паміж удзельнікамі пайшла гаворка, як прырода дапамагае захоўваць здароўе. Асаблівую ўвагу надалі лекавым раслінам, якія растуць у нашым рэгіёне. Гаварылі пра карысць рамонку, мяты, ліпы і шыпшыны для ўмацавання імунітэту, а таксама пра тое, як правільна збіраць, сушыць і заварваць травы, каб яны не страцілі сваіх гаючых сілаў.
Акрамя таго, абмяркоўвалі, як уключыць у штодзённы рацыён сезонную зеляніну і гародніну, каб атрымаць максімум карысці.
Кожны прысутны вынес для сябе нешта каштоўнае: ад новых ведаў пра канкрэтныя расліны да практычных парад па фітатэрапіі. Сустрэча паказала, што здароўе – гэта не проста раённы праект, а жывы дыялог з прыродай, які пачынаецца з  беражлівых адносін да сябе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.