14 красавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася асаблівая сустрэча. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” сабраліся на гадзіну духоўнасці “Пасхе солнечной мы рады”, каб разам сустрэць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага. Падчас мерапрыемства госці паглыбіліся ў гісторыю і сэнс галоўных сімвалаў Вялікадня, якія праз стагоддзі нясуць нам мудрасць і надзею:

  • Велікоднае яйка — як спрадвечны сімвал цуду і зараджэння новага жыцця;
  • Куліч — сімвал сытасці, дабрабыту і нябачнай прысутнасці Бога ў кожным доме;
  • Велікодны агонь (Жыватворны агонь) — як знак боскага святла, што асвятляе шлях вернікаў.

Гэта была не проста сустрэча, а шчырая размова пра веру, надзею і любоў. Душэўная атмасфера мерапрыемства пакінула цёплы след у сэрцы кожнага прысутнага, нагадваючы пра тое, як важна дзяліцца духоўнай радасцю з блізкімі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.