Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла літаратурна-гульнёвая праграма “Праздник торжества книги”, прысвечаная галоўнаму скарбу чалавецтва — Кнізе.
Мы вырашылі не проста пагаварыць пра літаратуру, а прайсці ўвесь шлях, які прайшла кніга, перш чым трапіць да нас у рукі. Вы ведаеце, што калісьці людзі пісалі на гліняных таблічках? А потым былі доўгія папірусныя скруткі, якія займалі цэлыя пакоі! Разам з удзельнікамі мы “прагарнулі” старонкі гісторыі: ад першых насечак на камені да з’яўлення першага друкаванага станка. Колькі сіл і часу раней патрабавалася, каб стварыць усяго адзін асобнік кнігі! Гэта сапраўды прымушае па-іншаму глядзець на звычайную папяровую старонку.
Кульмінацыяй сустрэчы стала віктарына. Пытанні былі не з лёгкіх: трэба было праявіць кемлівасць, веданне гісторыі і, вядома, любоў да роднага слова.
Для павышэння іміджу бібліятэкі і прафесіі бібліятэкара для вучняў 7-х класаў ладзілася віктарына-аповяд “Ёсць такая прафесія”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.