24 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Удзельнікамі, якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Для іх была падрыхтавана экалагічная старонка “Природой нужно дорожить”. Мерапрыемства пачалося з захаплення прыгажосцю роднай прыроды праз прагляд відэароліка “Прырода Беларусі. Запаведнымі сцежкамі беларускай зямлі”. Пасля ўдзельнікі актыўна ўключыліся ў гульню «Сартыруем адходы», дзе на практыцы вучыліся правільна абыходзіцца з адходамі. Затым адбыўся інтэлектуальны конкурс «Адгадай па апісанні», які дапамог асвяжыць веды пра розныя віды адходаў і іх класіфікацыю. Прапанаваная «Віктарына па экалогіі», стала выдатнай магчымасцю праверыць і пашырыць свае веды ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Асаблівую цікавасць выклікала гульня “Падарожжа па лесе”, дзе ў гульнявой форме было прапанавана сабраць назвы грыбоў, што растуць у беларускіх лясах. Гэта не толькі пашырыла кругагляд удзельнікаў, але і дазволіла адчуць сябе часткай прыроды. Мерапрыемства завяршылася творчым заданнем «Прыклей кветку на палянку», дзе адгадаўшы загадкі, яны змаглі ўпрыгожыць чароўную палянку. Сустрэча стала не толькі пазнавальнай, але і натхняльным мерапрыемствам, якое яшчэ раз падкрэсліла важнасць беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і дапамагло ўдзельнікам адчуць сябе часткай вялікага і прыгожага свету прыроды.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.