Лета — гэта выдатны час не толькі для адпачынку, але і для новых адкрыццяў у чароўным свеце літаратуры. Каб зрабіць канікулы мясцовых школьнікаў яшчэ больш яркімі і запамінальнымі, у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка” была арганізавана летняя пляцоўка “Пусть книга будет праздником для вас”. У рамках працы пляцоўкі для юных чытачоў прайшла захапляльная літаратурная гульня “Здесь без сомнения ждут приключения!”. Дзеці  акунуліся ў атмасферу таямніц, падарожжаў і прыгод. Каб дабрацца да фінішу, удзельнікам давялося праявіць кемлівасць, логіку і свае веды. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі разнастайныя выпрабаванні, звязаныя з вядомымі кніжнымі сюжэтамі і любімымі персанажамі. Дзеці з азартам:

  • адгадвалі казкі і апавяданні па кароткіх інтрыгуючых фрагментах;
  • разгадвалі мудрагелістыя зашыфраваныя назвы кніг;
  • адказвалі на кавярзныя пытанні літаратурнай віктарыны.

Гульня паказала, што нашы юныя чытачы выдатна арыентуюцца ў свеце літаратуры, а кніга для іх — гэта сапраўднае свята і найлепшы сябар. Мерапрыемства прайшло весела, шумна і з карысцю!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.