Дзень Незалежнасці — выдатная нагода, каб зноў звярнуцца да сваіх каранёў і з гонарам узгадаць гісторыю роднай краіны. Менавіта таму ў філіяле «Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб» прайшла захапляльная гістарычная вандроўка «Роднаму краю – часцінку душы прысвячаю».
Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае і сучаснасць Беларусі: даведаліся пра вытокі свята, паслухалі прыгожую легенду аб узнікненні нашай зямлі і праверылі свае веды ў віктарыне «Што мы ведаем пра Беларусь». Рабяты таксама паказалі выдатнае веданне фальклору, працягваючы беларускія прыказкі, праявілі мастацкія таленты пры маляванні дзяржаўнай сімволікі і разам склалі знакавы сказ — «Беларусь – страна нашего будущего».
Сустрэча падарыла ўсім удзельнікам выдатны настрой, пашырыла кругагляд і нагадала пра тое, як важна берагчы і любіць сваю Радзіму.






