23 красавіка, напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”  прайшло важнае мерапрыемства — экалагічны рэпартаж “Рэха ядзернага ветру”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні Наваельнянскай сярэдняй школы імя А.А. Шаўчук. Падчас сустрэчы бібліятэкары аднавілі храналогію трагічных падзей красавіка 1986 года. Школьнікі даведаліся пра маштабы катастрофы, пра тое, як мірны атам змяніў лёсы мільёнаў людзей, і пра неверагодны гераізм тых, хто першым прыняў на сябе ўдар — ліквідатараў аварыі. Асаблівае ўражанне на дзяцей зрабіў тэматычны відэаролік. Візуальныя кадры Чарнобыльскай трагедыі дапамаглі маладому пакаленню глыбей усвядоміць маштаб экалагічнай бяды і зразумець, наколькі важна берагчы нашу планету і памятаць пра памылкі мінулага.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.