У філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла важная інфармацыйная хвілінка “Крок насустрач бяспецы”. Мерапрыемства было прысвечана актуальным пытанням прафілактыкі супрацьпраўных паводзін і абароне асобы ад гвалту. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі:
- Як своечасова распазнаць пагрозу і правільна рэагаваць на яе.
- Меры засцярогі, якія дапамогуць не стаць ахвярай гвалту.
- Алгарытм дзеянняў і адрасы ўстаноў, дзе можна атрымаць кваліфікаваную дапамогу.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная паліца “Скажы НЕ гвалту”. На ёй прадстаўлена прававая і псіхалагічная літаратура, інфармацыйныя буклеты пра тое, як засцерагчы сябе ад сэксуальнага гвалту і куды звяртацца ў крызіснай сітуацыі.



