12 мая ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Мудрасць+» прайшоў час карысных парад ”Сакрэты садоўнікаў”. Падчас мерапрыемства госці шчыра дзяліліся сакрэтамі вырошчвання багатага ўраджаю: раілі, як правільна саджаць, паліваць і даглядаць расліны, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і як іх пераадольваць. Асаблівы інтарэс выклікаў невялікі інтэрактыў – ўдзельнікам прапанавалі размеркаваць гародніну на тыя, што растуць на зямлі (напрыклад, кабачок, агурок) і ў зямлі ( бульба, морква, бурак). Гэта выклікала жывую дыскусію і вясёлыя моманты. Настрой панаваў цудоўны – цёплы, даверлівы, з ноткай настальгіі. Такія сустрэчы не толькі захоўваюць і перадаюць каштоўныя веды, але і дораць удзельнікам пачуццё запатрабаванасці.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.