18 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ў рамках бібліятэчнага праекта па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях г. Дзятлава “Сваё – значыць лепшае”, для вучнаў 3 класа сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча, падрыхтавалі інфарматыўную выставу – агляд “Сябруем з беларускай кнігай”. Выстава была арганізавана, як займальнае падарожжа ў свет роднага слова. Дзецям прэзентавалі лепшыя сацыяльна значныя сучасныя выданні беларускіх аўтараў, якія падыходзяць да іх узросту. На выставе былі прадстаўлены не толькі казкі і ававяданні, але і пазнавальная літаратура пра прыроду, гісторыю і культуру Беларусі. Рабяты з вялікай цікавасцю і захапленнем пазнаёміліся з аўтарамі і іх творамі: А. Жабко “Беларусь – зямля святая”, У. Мазго “Хутка стану чэмпіёнам”, Т. Дамаронак “Добрыя справы”, С.Давідовіч “Суп з чарапахі” і іншыя. Асаблівую цікавасць выклікала кніга У. Ягоўдзіка “Вочы Зямлі: Вандроўкі па роднай Беларусі”. Падчас агляду вучні маглі пагартаць выданні, разглядзець яскравыя ілюстрацыі і абмеркаваць пачутае. Разам з бібліятэкарам зрабілі выснову, што беларуская кніга – гэта сучасна, ярка і неверагодна цікава!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.