Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” правёў для вучняў Новаельнянскай школы імя А.А.Шаўчук займальную гульню-конкурс “Вандроўка ў краіну Моваландыю”.
Падчас мерапрыемства юныя знаўцы беларускага слова адправіліся ў падарожжа, каб прадэманстраваць свае веды і кемлівасць. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў розных іспытах: адшуквалі і складалі працягі вядомых прыказак, а таксама спрабавалі сілы ў інтэлектуальным заданні “Словаўтваральнікі”. Сапраўдным выпрабаваннем стала задача скласці як мага больш новых слоў з аднаго доўгага — “Пралеска”.
Акрамя спаборніцтваў, школьнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены цудоўныя творы беларускіх аўтараў:
- М. Пазнякоў — “Родна ямова”, “Радзіма”, “Мая цудоўная Радзіма”;
- А. Дзеружынскі — “Азбука”;
- В. Вітка — “Урокі роднага слова”;
- Я. Жабко — “Беларусь — зямля святая”;
- А. Якімовіч — “Жылі-былі літары”.
Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і вясёлым. Яно дапамагло дзецям па-новаму адчуць багацце, мілагучнасць і хараство роднай мовы.






