У Год беларускай жанчыны ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” адбылася надзвычай светлая і творчая сустрэча — “Творчасць нашых землякоў”. Гасцямі бібліятэкі сталі вучні мясцовай сярэдняй школы, якія прыйшлі пазнаёміцца з тымі, хто стварае літаратурную гісторыю малой радзімы. Галоўнымі гераінямі мерапрыемства сталі таленавітыя паэтэсы-землячкі — Валянціна Антонаўна Бонда і Людміла Ануфрыеўна Сіняк. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвымі шляхамі жанчын, у якіх праца, штодзённыя клопаты і творчасць пераплецены ў адзін прыгожы лёс. Паэтэсы шчыра дзяліліся сваёй творчасцю: чыталі вершы пра любоў да Радзімы, прыгажосць прыроды і чалавечыя пачуцці, а таксама расказвалі кранальныя гісторыі стварэння сваіх твораў. Гэтая сустрэча стала сапраўдным урокам натхнення для моладзі, паказаўшы, што паэзія жыве побач з намі — у сэрцах нашых таленавітых землякоў.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.