Выбар прафесіі – гэта сапраўды крок у дарослае жыццё, які мае велізарнае значэнне. Як не памыліцца, выбраць тое, што будзе прыносіць радасць і фінансавую стабільнасць, і заставацца запатрабаваным на рынку працы заўтра? Менавіта над гэтымі пытаннямі разважалі вучні 8-х класаў ДУА “Казлоўшчынская СШ” падчас гадзіны карыснай інфармацыі “Калейдаскоп прафесій”, якая прайшла ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”. Сустрэча пачалася з цікавай размовы пра тое, што такое прафесія, якія яны бываюць, і што трэба зрабіць, каб стаць сапраўдным прафесіяналам. Бібліятэкар адкрыла для дзяцей неверагодны свет прафесій, расказала пра магчымасці выбару і пра тое, якія спецыяльнасці сёння найбольш запатрабаваныя. Дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі марамі пра будучыню і распавядалі пра працу сваіх бацькоў. А каб зрабіць працэс выбару яшчэ больш цікавым, яны пагулялі ў гульню “Рука лёсу” і прайшлі віктарыну “У свеце прафесій”. Бібліятэкар таксама падрыхтавала выставу-параду “Дарогі, якія мы выбіраем”, а прагляд відэароліка “У якія прафесіі цяжка паверыць” выклікаў шмат эмоцый. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам прыйшлі да галоўнай думкі: няма “дрэнных” ці “добрых” прафесій. Кожная праца вартая павагі, бо ўсе  яны патрэбныя і важныя!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.