У  рамках  рэалізацыі сацыяльнага  бібліятэчнага  праекта і “КнігаЗКлопатам”  філіял “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня пажылых людзей  арганізавала сустрэчу–віншаванне пад назвай “Усмешку ў кожны дом”. Бібліятэкар наведала сваіх чытачоў  сталага ўзросту і павіншавала іх са святам, пажадала моцнага здароўя і, канешне ж, прынесла выбраныя кнігі і часопісы з улікам густакожнага чытача. Гэта сустрэча падарыла старэйшаму пакаленню не толькі радасць ад чытання, але і самае каштоўнае – увагу, клопат і цёплыя хвіліны стасункаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.