Вясна пачынаецца з прыгожага свята – свята ўсіх жанчын. У гэты дзень асаблівыя словы гучаць для добрых, ласкавых і вельмі любімых матуль, бабуль. 05 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі для людзей сталага ўзросту прайшоў вечар віншаванняў “8 адценняў сакавіка”. Вясновая сустрэча за кубкам гарбаты была поўная віншаванняў і вясновых усмешак. Атмасферу святочнага настрою стваралі жартоўныя вясёлыя конкурсы і віктарыны. З асаблівай цеплынёй ўдзельнікі чыталі вершы беларускіх і рускіх пісьменнікаў пра жанчыну і маці. Асаблівую ўвагу прыцягнула маляўнічая фотозона “Букет из самых нежных чувств”, дзе кожная прыгажуня змагла зрабіць памятны здымак. Калі апошнія мелодыі змоўклі ў зале бібліятэкі, стала зразумела: восем адценняў сакавіка – гэта не проста назва, гэта восем крокаў да абуджэння душы. Пакідаючы сцены бібліятэкі, госці забралі з сабой часцінку вясновага цяпла і абяцанне вярнуцца сюды зноў.













