«А жыццё працягваецца» — менавіта пад такой назвай 13 красавіка ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла гадзіна бібліятэрапіі для пажылых людзей. Для таго, каб перадыхнуць, адпачыць збалелай душой ад цяжкага паўсядзённага побыту,  прааналізаваць пражытае жыццё з праблемамі і радасцямі за кубачкам чаю з салодкімі пачастункамі сабраліся ўдзельнікі мерапрыемства. У выніку зрабілі такі вывад: каб быць шчаслівым, чалавеку патрэбна мець чыстую душу, вочы, здольныя бачыць рамантыку ў звычайным.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.