21 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання па прававым выхаванні “Прававы лабірынтˮ, што створана на базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з вучнямі 11“Бˮ класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлаваˮ, класны кіраўнік Шпакоўская Алена Вацлаваўна. 24 кастрычніка — Міжнародны дзень Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Згодна статута арганізацыі, яна мае чатыры мэты: падтрымання міру, развіццё дружалюбных адносін між народамі на аснове іх агульных праў, міжнароднае супрацоўніцтва ў рашэнні эканамічных, сацыяльных, культурных і агульначалавечых праблем. У рамках бібліятэчнага праекта “Закон і праваˮ на базе школы з імі ладзілася інфармацыйная панарама “ААН + Міжнародны дзень супольнасці дзяржаўˮ. Мэта мерапрыемства — пазнаёміць падлеткаў з гісторыяй узнікнення ААН, выхавання грамадзянскага пачуцця значнасці арганізацыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.