11 кастрычніка ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы — клуб прайшоў святочны вернісаж «Аб той, што даруе святло і цяпло» прысвечаны Дню маці. Бібліятэкар распавяла пра тое, што слова «мама» адно з самых старажытных на зямлі і амаль аднолькава гучыць на мовах усіх народаў, расказала гісторыю свята і павіншавала прысутных віншавальнымі паштоўкамі.



