6 верасня літаратурны гід “Бібліятэка — храм ведаў” арганізаваны ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры для вучняў 1 класа ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Ужо стала традыцыяй у першыя вераснёўскія дні сустракацца ў бібліятэцы з новымі чытачамі. Дзеці пазнаёміліся з кніжным фондам, перыядычнымі выданнямі, выставамі, аформленымі ў залах бібліятэкі.



