23 жніўня супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Бібліятэка Open air”. Яны наладзілі чытальную залу ў зручным людным месцы — у парку. Асаблівае месца тут заняла кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены розныя жанры мастацкай літаратуры для дзяцей і дарослых, свежыя газеты і часопісы. Падобная работа бібліятэкі ў летні перыяд — гэта спроба максімальна наблізіць бібліятэку да чытача, стварыць спрыяльныя магчымасці для чытання і адпачынку насельніцтва.




